Свістунова М. І. Метадычная распрацоўка заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і элементамі эўрыстычнага навучання
Опубликовано 28 июня 2021 в 12:00

(захаваны арыгінальны правапіс і пунктуацыя)

Рэдзько Аляксандр, 7 група

ХТО ТАКІ ХАКЕР? 

- Хто такі хакер? Ведаеш, хакер - гэта такі чалавек... Такі чалавек... Хм... Як жа табе растлумачыць? Памятаеш, калі ты ўчора гуляў у Бравл Старс, у цябе на экране з'явілася рэклама?

- Памятаю.

- Памятаеш, там табе сказалі, што ты выйграў 1000 рублёў?

- Так...

- А памятаеш, як ты ўводзіў iнфармацыю з карткi мацi, каб табе туды пераклалі грошы?

- Ну так.

- А потым, калі прыйшлі бацькі, ты атрымаў наганяю і пайшоў плакаць?

- Была справа.

- А ведаеш, што гэта было?

- Што?

- Гэта быў хакер.

- О, а памятаеш, як твой бацька нешта доўга рабіў на камп'ютары, а потым ты пайшоў ўсталёўваць Эмонг Аз, а замест гэтага ўсталяваў вірус і зламаў камп'ютар?

- Так...

- Гэта таксама быў хакер. А яшчэ выпадак быў, калі ў ваш электронны журнал з адзнакамi хтосьці паставіў ўсім двоек.

- Мне тады яшчэ бацькі забаранілі гуляць.

- Во-о-о-о-сь, гэта таксама быў хакер.

- Атрымліваецца, хакер - гэта чалавек, які робіць дрэнна камп'ютарам?

- Нічога ты так і не зразумеў. Падрасцеш – зразумеешь, калi будзе цiкава. Але калі казаць простымі словамі, хакеры бываюць некалькіх выглядаў: добрыя і дрэнныя. Глядзі, вось ёсць у нас хакер Алёша Паповіч. Ён добры. Князь Уладзімір кліча яго з яго канём да сябе, каб абараніць сваё княства - камп'ютар. А ёсць Тугарын Змей - дрэнны хакер. Ён крадзе ў іншых золата, псуе дамы і ўсё такое. А ёсць Змей Гарыныч, які, быццам бы, часам есць людзей, што не вельмі добра, але часам дапамагае і добрым. Але часцей за ўсё хакеры - гэта людзі, якія сваімі дзеяннямі парушаюць закон. Яны выкарыстаюць уразлівасці ў праграмным забеспячэнні, каб абыйсці абарону. Дадзеныя выкрадаюць не з спартовай цікавасці. Часцей за ўсё іх можна дорага прадаць - асабліва калі гаворка ідзе аб прамысловым шпіянажы ў буйных карпарацыях. Але дадзеныя з асабістых паштовых скрынь або акаўнтаў у сацыяльных сетках таксама маюць сваю цану.

 

Карытка Максім, 9 група 

ШТО ТАКОЕ ВОБЛАЧНАЕ СХОВІШЧА? 

Што такое воблачнае сховішча? Цікавае пытанне, канешне… Паспрабую растлумачыць як мага прасцей. Уявіце сабе сітуацыю: у вас ёсць некалькі дэвайсаў з доступам да інтэрнэту – будзь тое камп’ютары, тэлефоны, планшэты ці нейкія іншыя гаджэты. І ў інтэрнеце ёсць нейкая дзіўная штука, з дапамогай якой вы можаце карыстацца рознымі рэчамі, якія вы загадзя захавалі ў гэтай штуке, праз усе свае гаджэты. Вы можаце, напрыклад, загрузіць у гэтую штуку нейкае фота ці відэа са свайго персанальнага камп’ютэра, а затым спакойна адкрыць яго са свайго тэлефона, проста скарыстаўшыся гэтай магічнай штукай! І вам не прыйдзецца неяк пераносіць тое фота з камп’ютэра на тэлефон, вы проста будзеце мець доступ да яго з любой сваёй прылады.

Гэтая магічная штука завецца воблачным сховішчам. Чаму воблачным? Ну, можаце сабе ўявіць, быццам вы захоўваеце нейкую інфармацыю не на канкрэтным дэвайсе, а дзесьці ў іншым, больш абстрактным месцы, быццам воблаке. Але гэтае сховішча толькі з пункту погляду звычайнага карыстальніка здаецца нерэальным. Насамрэч яно такое ж рэальнае, як і ваш дамашні камп’ютэр, проста вы не бачыце, дзе менавіта знаходзіцца гэтае сховішча. А знаходзяцца яны на такіх вельмі магутных і вялікіх камп’ютэрах – серверах. Гэтыя серверы могуць апрацоўваць агромністыя аб’ёмы інфармацыі, таму яны і могуць нам храніць неабходныя нам даныя і дазваляюць карыстацца імі з любой прылады з выхадам у інтэрнэт.

Воблачныя сховішчы даюць нам шмат карысных магчымасцяў. Дзякуючы ім, мы можам перастаць трымаць на нашых прыладах шматлікія фота і відэа, якія і месца займаюць, і выдаліць шкада :) Вы можаце проста загрузіць іх у воблачнае сховішча і спакойна выдаліць з прылады, бо цяпер яны ўжо захаваныя ў іншых надзейным месцы, да якога вы і так маеце доступ увесь час. Толькі адная ўмова: у вас павінна быць пастаяннае інтэрнэт-злучэнне, бо інакш вы не зможаце далучыцца да вашага сховішча. Гэта і з’яўляецца галоўным недахопам воблачных сховішч. У астатнім жа яны – адзін з лепшых варыянтаў захоўвання інфармацыі па-за межамі вашых персанальных прылад. 

 

Васільцоў Кірыл, 4 група 

НАВОШТА ЎНІВЕРСІТЭТУ НАНАСПАДАРОЖНІК? 

Навошта ўніверсітэту нанаспадарожнік? Гэта вельмі цікавае пытанне!

Чалавек раней баяўся пайсці ў суседні лес, але таямніцы і загадкі вабяць чалавека. І чалавек пайшоў і пакарыў яго, так і з космасам. Чалавек па сваёй прыродзе даследуе навакольны свет, і мы як прадстаўнікі нашага віду абавязаны займацца гэтым пытаннем. Нанаспадарожнік ён хоць і малы, але выконвае велізарную колькасць функцый. Яго сабралі самі студэнты, што велізарнае дасягненне для ўсяго нашага універсітэта і краіны!

Універсітэцкі спадарожнік дазваляе выконваць шырокае кола адукацыйных задач. Студэнты асвоілі поўны тэхналагічны цыкл стварэння і выкарыстання ўласных касмічных апаратаў. Разам з наземным комплексам кіравання, прыёму і апрацоўкі дадзеных яны ў рэальных умовах асвойваюць касмічныя тэхналогіі і праводзяць навуковыя даследаванні. Сярод іншага-здымка зямной паверхні, кантроль радыяцыйнага фону ў розных кропках планеты, таксама вядуць экалагічны маніторынг, даследаванне геафізічных палёў і адпрацоўку найноўшых тэхналогій, метадаў і праграмна-апаратных рашэнняў.

Нанаспадарожнікі можна выкарыстоўваць і ў навуковых мэтах. З іх дапамогай праводзіцца вывучэнне дынамікі аб'ектаў на калязямной арбіце, даследаванне радыяцыйных палёў калязямной прасторы і радыяцыйнай стойкасці электронных элементаў, дыстанцыйнае зандаванне Зямлі. Існуе меркаванне, што будучыня касмічных даследаванняў менавіта за такімі звышмалымі спецыялізаванымі апаратамі.

Да нанаспадарожнікаў адносяцца касмічныя апараты масай ад аднаго да дзесяці кілаграмаў. Яны маюць шэраг пераваг перад вялікімі апаратамі. Самае галоўнае - у параўнанні з вялікімі гэта малабюджэтныя праекты і па фінансах, і па часе распрацоўкі, і па кошту запуску. Па некаторых падліках, кошт распрацоўкі нанаспадарожніка абыходзіцца прыблізна ў 50 000 долараў. Для параўнання: папярэдні кошт стварэння другога Беларускага касмічнага апарата ацэньваецца ў 180 мільёнаў даляраў. Пры гэтым на універсітэцкім спадарожніку можна апрабаваць найноўшыя тэхналогіі, якія пазней можна выкарыстоўваць на вялікіх апаратах.

  

Парамон Данііл, 1 група 

ШТО ТАКОЕ ЛІЧБАВАЕ РАДЫЁ? 

Лічбавае радыё гэта вельмі проста. Многія з вас сутыкаліся з радыё ў паўсядзённым жыцці. Напрыклад, у мамы ў машыне гуляе радыё, але не лічбавае, а Аналагавае. Адрозненне заключаецца ў тым, што Аналагавае радыё працуе з дапамогай дзіўных хваль. У той час як лічбавае выкарыстоўвае Інтэрнэт для перадачы гуку. Адбываецца гэта наступным чынам: у тэлецэнтры ўключаюць музыку, якая трапляе на антэну, адпраўляе сігнал, гэты сігнал далятае да антэны, убудаванай у ваш тэлефон або кампутар і пасля шэрагу маніпуляцый, вы чуеце гук радыё. Гэта што тычыцца базавых ведаў. Зараз разгледзім паглыблена. Для прадстаўлення поўнай карціны радыё, неабходна разуменне тых самых "дзіўных хваль" - электрамагнітных хваль. Калі мы чуем слова "хваля", што вы сабе ўяўляеце? Хвалі на моры, на рацэ, хваля ў ваннай пакоі, і т. д. гэта механічныя хвалі. Механіка перакладаецца як рух. Мы іх бачым і здольныя вызначыць яго характарыстыкі. Механічныя хвалі маюць шмат агульнага з электрамагнітнымі хвалямі, але ёсць і істотныя адрозненні. Яны распаўсюджваюцца ў цвёрдай, вадкай, газападобнай асяроддзі, ці можам мы выявіць іх нашымі пачуццямі? Так, у цвёрдых асяроддзях-гэта могуць быць землятрусу, ваганні струн музычных інструментаў. У вадкасці-хвалі ў моры, у газах-гэта распаўсюджванне гукаў. З электрамагнітнымі хвалямі не ўсё так проста. Мы не адчуваем і не ўсведамляем, колькі электрамагнітных хваль пранізвае наша прастора. Электрамагнітныя хвалі гуляюць велізарную ролю ў жыцці сучаснага чалавека - з іх дапамогай мы перадаем інфармацыю, маем зносіны, абменьваемся дадзенымі, вывучаем навакольны свет і многае іншае. Што тычыцца антэны. У якасці антэны можа выкарыстоўвацца (а так часцей за ўсё і адбываецца) тонкі алюмініевы прутiк.

Такім чынам, вы, калі трохі падрасце, то ўжо зможаце самі сабраць уласнае радыё, бо гэта так проста: лічбавае радыё. 

 

Сцяжко Валерыя, 5 група 

ЯК ПРАЦУЕ ЭЛЕКТРОННАЯ БІБЛІЯТЭКА? 

Дарагія юныя слухачы! Вы ўжо напэўна ведаеце, што такое бібліятэка? Гэта месца дзе сабрана вялікая колькасць кніг з рознай інфармацыяй: ад дзіцячых казак да складаных навуковых артыкулаў. І вы можаце прыйсці туды і азнаёміцца з любой з іх.

Але ў такіх бібліятэк могуць быць недахопы. Вы захочаце ўзяць кнігу ўвечары, але бібліятэка можа быць ужо зачынена да наступнага дня. Вы захочаце ўзяць кнігу, якую вы вельмі хочаце прачытаць, але яе няма ў гэтай бібліятэцы і трэба ехаць у іншы канец горада ў іншую бібліятэку. Ці, нават калі патрэбная Вам кніга ёсць у гэтай бібліятэцы, яе мог узяць пачытаць хтосьці да вас і прыйдзецца чакаць, пакуль бягучы чытач яе верне. Гэтак жа чытачы могуць звяртацца з кнігамі вельмі нядбайна: могуць іх сапсаваць ці нават парваць... І каб пазбегнуць усіх гэтых праблем і зрабіць узаемадзеянне з бібліятэкамі прасцей, нам на дапамогу прыходзяць электронныя бібліятэкі!

Электронная бібліятэка працуе так жа, як і звычайная, але ў яе няма недахопаў, так як яна знаходзіцца ў сетцы Інтэрнэт. Вы можаце, не выходзячы з хаты, праз любую зручную вам прыладу (мабільны тэлефон, электронны планшэт або персанальны кампутар), у любы зручны для вас час наведаць электронную бібліятэку і азнаёміцца з патрэбнай вам кнігай. Гэтак жа ў электроннай бібліятэкі ёсць яшчэ маса пераваг:

  1. У электронным выглядзе можа захоўвацца значна больш кніг і інфармацыі, чым у звычайнай бібліятэцы. Гэтак жа вы зможаце знайсці і прачытаць больш рэдкія кнігі ці нават тыя, якія магчыма знайсці толькі ў музеях!
  2. Каб знайсці патрэбную кнігу, вам палегчыць пошук цэлы набор функцый-памочнікаў, такіх як пошук і рух па тэмах.
  3. Так як інфармацыя захоўвацца ў электронным выглядзе, іх ніхто і нішто не зможа сапсаваць. Кнігі ў электронных бібліятэках знаходзяцца ў захаванасці і іх змогуць прачытаць дзеці і праз шмат-шмат гадоў!  

 

Автор: М. І. Свістунова