Ці ўсе могуць быць творцамі?
Опубликовано 28 мая 2019 в 12:00

Ці можна навучыць чалавека мысліць нестандартна, даючы яму “правільную” інфармацыю з прадказальнымі адказамі? Як знайсці аптымальны падзел паміж стэрэатыпамі і творчасцю? Можа, і не трэба развіваць творчасць ва ўсіх, прымушаючы іх да стварэння? Як адкрыць чалавека і дапамагчы яму адказаць на галоўнае фундаментальнае пытанне: “А хто я ёсць у гэтым свеце?” Чаму важна вучыць усіх аднолькава, але па-рознаму?

На гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі круглага стала па праблемах крэатыўнай адукацыі — прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і навукова-тэарэтычнага часопіса “Педагогіка” (Расія).

Андрэй КАРОЛЬ: “Калі мы хочам адкрыць чалавека, то вектар павінен быць накіраваны ад яго, а не да яго. Дакраніцеся да вожыка ці смоўжыка — яны адразу закрыюцца. А моладзь раскрываецца, толькі калі ёй цікава. Формула матывацыі вельмі простая: кажучы мовай матэматыкаў, матывацыя прама прапарцыянальна самарэалізацыі. Дазвольце дзіцяці ствараць на занятках штосьці сваё — і мы атрымаем у будучыні паспяховага вучонага, кіраўніка, добрага грамадзяніна і сем’яніна. Адкрыць чалавека — значыць даць яму магчымасць адказаць на галоўнае фундаментальнае пытанне: “Хто я ёсць у гэтым свеце?”.

Адразу заўважу: у працэсе абмеркавання з’явілася больш пытанняў, чым адказаў. Зрэшты, у гэтым і была задача круглага стала. Як заўважыў рэктар БДУ Андрэй Кароль, “разнапланавыя погляды даюць большую магчымасць з’явіцца новым сэнсам”.

Руслан БАЗІЕЎ: “Выхаванне, на жаль, — рэч даволі складаная, асабліва ў наш час. З аднаго боку, мы прапагандуем каштоўнасці капіталістычнага свету, дзе кожны чалавек паспяховы сам па сабе, і ён тым больш паспяховы, чым больш пераадольвае супраціўленне навакольных. Чалавек чалавеку не сябар, таварыш і брат, а сапернік. Але калі мы будзем выхоўваць гэтую спаборнасць без аглядкі на навакольных, то атрымаем адпаведны вынік. Думаю, трэба перайсці нейкую кропку, пасля чаго мы зразу­меем: трэба мяняць адносіны да выхаваўчай работы”.

Пытанні, узнятыя за круглым сталом, удзельнікі сустрэчы вынесуць на абмеркаванне ў сваіх падраздзяленнях. Універсітэцкай грамадскасці прапаноўваецца ўключыцца ў вялікую дыскусію і разам шукаць адказы, разам ставіць мэты і выбіраць шляхі да іх рэалізацыі. Бо толькі ў дыскусійным асяроддзі, дзе каштоўна меркаванне кожнага чалавека, можна развіваць ідэі крэатыўнага і эўрыстычнага навучання. 

Наталля БРОЎКА: “Калі прыходзіць у аўдыторыю і даво­дзіць студэн­там: “Вы павінны быць высокамаральнымі”, “Вы павінны быць прафесійнымі” і г.д. — нічога не атрымаецца. Аўтарытарны стыль у выхаванні не працуе”.

Чытаць далей...

Поўны тэкст матэрыяла - ў Настаўніцкай газеце № 56 ад 23 мая 2019 года.

Автор: Г. Сiдаровiч
Источники:
https://nastgaz.by/tsi-use-moguts-byts-tvortsami/